2013-02-18 12:28:45

Удзельнік канклаву аб чаканнях адносна новага Папы


RealAudioMP3 Важнейшай задачай будучага Папы будзе “адкрыццё людзям шляху да Бога, суправаджэнне іх на гэтым шляху і абарона іх годнасці”. Гэта падкрэсліў кардынал Крыстаф Шонборн у інтэрв’ю аўстрыйскаму часопісу “Profil”. Арцыбіскуп Вены ў той жа час звярнуў увагу на рэзкую змену месца Касцёла ў жыцці грамадства. “Місія Касцёла: рабіць дабро і быць голасам любові, і калі ён хоча застацца голасам сапраўды каталіцкім, павінен вярнуць давер людзей, а часта здабыць яго нанова”, - падкрэсліў іерарх, які будзе прымаць удзел у выбарах новага Пантыфіка.

Гаворачы аб канкрэтных чаканнях адносна асобы пераемніка Бэнэдыкта XVI, кардынал Шонборн заявіў, што гэта тыя ж крытэры, якія былі выкарыстаны падчас выбару сённяшняга Папы. Таму што Пантыфік з’яўляецца “вярхоўным пастырам”, і павінны мець “стабільнасць веры, якая дазволіць яму адрозніць апорныя слупы каталіцкага вучэння ад дэкаратыўных элементаў; ён павінен сцерагчы гэтыя слупы, каб вера каталіцкага вучэння засталася аўтэнтычнай і несла людзям збаўленне”, - адзначыў аўстрыйскі кардынал. “Для свету сучасных медыя Папа павінен быць сёння самым бачным прапаведнікам веры. Каб захапіць людзей Богам, ён павінен умець зрабіць так, каб дзякуючы яму людзі знайшлі надзею, і, перш за ўсё, каб можна было адчуць любоў Бога”, - дадаў кардынал Шонборн.

Іеірарх перакананы, што перад новым Пантыфікам паўстане пытанне падзялення кампетэнцый у кіраванні Касцёлам. “Адкрытым застаецца важнае пытанне, хто канкрэтна што вырашае – біскуп, супольнасць усіх біскупаў, ці Папа”, - сказаў кардынал Шонборн і падкрэсліў, што адміністрацыя Святога Пасаду павінна быць сфарміравана такім чынам, каб “разумна служыць першынству Папы, а не падмяняць яго сабой”.







All the contents on this site are copyrighted ©.