2013-02-18 10:46:36

Кардынал аб сыходзе Папы: Касцёл яшчэ не раз будзе пастаўлены перад такой праблемай


RealAudioMP3 “Я належу да пакалення, якое ведае латынь. Але калі Папа абвясціў аб сваёй адстаўцы, я не быў у стане зразумець гэта. Проста не чакаў, што нешта падобнае можа адбыцца”, - такім чынам апісаў свае ўражанні ад кансісторыі панядзелка 11 лютага кардынал Жорж Кацье, былы тэолаг Папскага дому. У размове з Ватыканскім радыё ён адзначыў, што іншыя Папы таксама мелі думкі аб адстаўцы. Пій XII вырашыў адмовіцца ад кіравання Касцёлам у выпадку свайго выкрадання нацыстамі. Павел VI хацеў адмовіцца ад Пасаду св. Пятра з-за хваробы. У рэшце рэшт, аднак, ён зразумеў, што яго абавязак – застацца. Ніколі не сцвярджаў, аднак, што яго пакідаюць сілы. Ён проста ведаў, што ўсё больш і больш пакутуе. Таксама як папа Ян Павел II. Яго выпадак асаблівы. Ён свядома хацеў кіраваць цярпеннем, што было пасланнем для свету, - нагадаў кардынал Кацье.

Па словах іерарха, Бэнэдыкт XVI вырашыў адмовіцца думаючы аб будучыні. Сёння людзі жывуць даўжэй, і Касцёл не раз будзе пастаўлены перад такой праблемай. Нават калі будзе выбраны маладзейшы Папа, ён таксама састарэе. Бэнэдыкт XVI паказвае ім, што могуць сысці.

Швейцарскі тэолаг прызнаўся, што яго спачатку вельмі здзівіла заява, што Бэнэдыкт XVI застанецца ў Ватыкане. Як і ўсе, я думаў, што ён накіруецца ў які-небудзь з бэнэдыктынскіх кляштараў, у Суб’яка ці Германіі, таму што гэта духоўнасць блізкая яго сэрцу. “Пасля доўгага роздуму, аднак, я прызнаў, што ён меў рацыю”, - сказаў былы тэолаг Папскага дому. У ніводным з кляштараў ёе не знайшоў бы спакою. Яго увесь час пераследавалі б журналісты або іншыя госці. У Ватыкане гэты спакой ён заўсёды меў. “Паверце мне, я яго добра ведаю, ён чалавек вельмі стрыманы і поўны такту”, - прызнаўся кардынал. “Ён сам будзе клапаціцца аб тым, каб не ствараць праблем для свайго пераемніка або выклікаць блытаніну ў розумах вернікаў”, - дадаў кардынал Жорж Кацье.







All the contents on this site are copyrighted ©.