2013-02-16 15:59:12

Лефебрысты шкадуюць, што не асягнулі пагаднення пры Бэнэдыкце ХVІ


RealAudioMP3 Генеральны настаяцель Брацтва св. Пія Х, біскуп Бернар Фэле, выказаў шкадаванне, што “не ўдалося асягнуць пагаднення” у адносінах з Каталіцкім Касцёлам падчас пантыфікату Бэнэдыкта ХVІ. У інтэрв’ю сайту “Nouvelles de France” біскуп выказаў спадзяванненне, што Папа, пасля так хуткаснага абвяшчэння аб сваёй адстаўцы, яшчэ зробіць нейкі “жэст” у бок лефебрыстаў. Біскуп Фэле адзначыў аднак, што большасць членаў Брацтва лічыць гэта малаверагодным. “Магчыма, неабходна чакаць на наступнага Папу. Рызыкую здзівіць вас, але павінен зазначыць, што для Касцёла існуюць больш важныя праблемы, чым тыя, што тычацца Брацтва св. Пія Х”, - адзначыў ён.

На думку кіраўніка лефебрыстаў, самым значным актам пантыфікату Бэнэдыкта ХVІ стала публікацыя ліста “Summorum Pontificum”.

Трэба нагадаць, што перамовы аб вяртанні Брацтва св. Пія X ва ўлонне поўных зносін з Каталіцкім Касцёлам прыпынены. Гэта адбылося між іншым таму, што лефебрысты не згаджаюцца падпісаць дактрынальную прэамбулу, якую перадала ім Кангрэгацыя Веравучэння. Адным з яе пунктаў з’яўляецца поўнае прызнанне з боку Брацтва навучання II Ватыканскага Сабору.








All the contents on this site are copyrighted ©.