2013-02-16 11:37:56

Кс. Ламбардзі запрасіў адчуць малітву і любоў Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі адзначыў, што заява Бэнэдыкта XVI аб заканчэнні пантыфікату больш за ўсё здзівіла тых, хто яго добра не ведаў і не сачыў за ім з увагай. Кіраўнік Залы Друку падкрэсліў, што Папа “ясна казаў аб магчымасці такога рашэння ў кнізе-інтэрв’ю “Святло свету”, меў звычку асцярожна і разважліва казаць аб будучых падзеях свайго пантыфікату, абсалютна ясна даваў зразумець, што выконвае даручаную яму місію, а не карыстаецца атрыманай уладай. “Сапраўды, не былі праявай фальшывай пакоры, словы якімі ён акрэсліў сябе на самым пачатку пантыфікату – “сціплы працаўнік вінаградніка Пана”. Ён заўсёды ўважліва і мудра размяркоўваў свае фізічныя сілы, якія не былі надзвычайнымі, каб як мага лепш выконваць вялікае заданне, якое яму было даверана нечакана і ў даволі сталым узросце”, - сказаў кс. Ламбардзі ў сваёй аўтарскай рубрыцы на Ватыканскім радыё. Ён адзначыў, што Папа сваім учынкам дэманструе “перспектыву абноўленай дзейнасці і надзеі”. Паводле кс. Ламбардзі, першасная прычына тут заключаецца не ў недахопе фізічных сіл, але ў свядомасці таго, што адказ на вялікія праблемы Касцёла і свету патрабуе моцнага запалу і часу.

“Бэнэдыкт XVI не пакідае нас ў момант цяжкасцяў”, - лічыць Кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду. Кс. Ламбардзі нагадаў, што Папа “амаль фізічна адчуваў” малітву вернікаў і заклікаў іх адчуць сваю малітву і любоў. “Магчыма, гэтыя духоўныя адносіны будуць яшчэ больш глыбокімі і моцнымі, чым раней”, - мяркуе адзін з найбліжэйшых супрацоўнікаў Бэнэдыкта XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.