2013-02-15 10:23:27

“L’Osservatore Romano”: Ёзэф Ратцынгер і пытанне беспамылковасці Папы


RealAudioMP3 Яшчэ ў 1959 г., малады тэолаг Ёзэф Ратцынгер, тлумачыў пытанні, якія праз некалькі гадоў шырока абмяркоўваліся айцамі ІІ Ватыканскага Сабора. Гаворка ідзе пра адносіны паміж Саборам і навучаннем Папаў, а таксама паміж калегіяльнасцю біскупаў і прыматам св. Пятра. Пытанні звязаныя з гэтамі тэмамі будучы Святы Айцец тлумачыў падчас тэалагічнай канферэнцыі ў Каталіцкай акадэміі ў Бенсбергу, за некалькі гадоў да пачатку Сабора. Сённяшняя “L’Osservatore Romano” адзначае, што паводле Ёзэфа Ратцынгера, той, хто патрабуе ад Папы скрыстацца беспамылковацю, каб адмяніць рашэнне Сабора, памылкова разумее саму катэгорыю беспамылковасці Пантыфіка, уўляючы яе, як рэальнасць, “якая ізалявана існуе сама па сабе”. На самой справе, паводле будучага Папы, беспамылковасць прыналежа перш за ўсё ўсяму Касцёлу і яго веры, а грунтуецца на беспамылковасці Слова Божага. Нягледзячы на памылкі асобных сваіх членаў, Паўсюдны Касцёл не можа памыляцца ў сваёй поўні. У жыцці Касцёла звычайнае і паўсюднае навучанне выражаецца ў тым, што ўсе біскупы, уключаючы біскупа Рыма, сведчаць супольна, а навучанне з’яўляецца “нармальнай формай касцёльнай беспамылковасці”, - адзначаецца на старонках ватыканскай газеты.








All the contents on this site are copyrighted ©.