2013-02-15 15:11:25

Кардынал Равазі: рэкалекцыі для Папы стануць ціхім аазісам


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI падцвердзіў свой намер прыняць удзел у велікапостных рэкалекцыях для членаў Рымскай курыі, якія пройдуць 17-23 лютага. Аб гэтым у інтэрв’ю нашаму радыё расказаў кардынал Джанфранка Равазі, старшыня Папскай рады па культуры, якому Святы Айцец даручыў праводзіць гэтыя рэкалекцыі. Іерарх адзначыў, што Пантыфік жадае пабыць “у свайго роду ціхім аазісе, пасля медыйнай буры, якая ўзнікла ў выніку аб’яўлення яго рашэння”. Кардынал Равазі таксама звярнуў увагу на іншы аспект рэкалекцый. Ён параўнаў іх з сямейным спатканнем, таму што на збяраюцца усе прадстаўнікі Рымскай курыі – штодзённага жыцця Папы. “Гэта цэлы свет, які мае важную функцыю ў жыцці Касцёла і які будзе прабываць у цішыні і разважанні”, - сказаў ён. Іерарх падкрэсліў, што ў дадзены момант, гэта супольнасць, як ніколі патрабуе такога часу, каб пабыць адзін на адзін з уласным сумленнем і Богам.
Кардынал Равазі першы сярод курыяльных іерархаў, абраны Бэнэдыктам XVI для таго, каб праводзіць велікапостныя рэкалекцыі. Іх тэма: “Мастацтва малітвы, мастацтва веры. Аблічча Бога і чалавека ў малітве псальмаў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.