2013-02-15 13:47:02

Бэнэдыкт XVI: учынак міласэрнасці – гэта абвяшчэнне Евангелля


RealAudioMP3 Хрысціянская міласэрнасць не можа быць зведзена да ўзроўню гуманітарнай ініцыятывы, таму што яна выяўляе любоў Бога да чалавецтва. З такімі словамі Бэнэдыкт XVI звярнуўся да членаў бельгійскага дабрачыннага фонда “Pro Petri Sede”, якія 15 лютага прыбылі на аўдыенцыю ў Ватыкан. Святы Айцец адзначыў, што міласэрнасць, калі рэалізуецца ў хрысціянскім духу, нясе з сабой не толькі канкрэтную дапамогу патрабуючым, але таксама любоў і дабрыню Бога. Навучыцца такой міласэрнасці можна дзякуючы веры, аб якой паразважаў Бэнэдыкт XVI. “Вера – гэта жывая рэальнасць, якая павінна пастаянна адкрывацца і паглыбляцца, для таго, каб узрастаць. Менавіта яна павінна кіраваць позіркам і дзейнасцю хрысціяніна. Тут гаворка ідзе пра новы крытэрый свядомасці і дзейнасці, які змяняе жыццё чалавека”, - сказаў Святы Айцец.

Паводле Бэнэдыкта XVI вера асвятляе жыццё і яго розныя аспекты з іншай перспектывы, гэта значыць, што таксама і сведчанне хрысціянскай міласэрнасці павінна абапірацца на гэта ўнутранае святло. “Вера без міласэрнасці не прынясе плёна і міласэрнасць без веры будзе толькі пачуццем пастаянна напоўненым сумнівамі. Вера і міласэрнасць узаемасвязаны, так, што адна дапамагае другой спаўняцца”, - адзначыў Пантыфік.

Папа падкрэсліў таксама, што матэрыяльная дапамога, хоць і з’яўляецца неабходнай, аднак не адлюстроўвае поўнага значэння міласэрнасці. Апошняя, паводле Святога Айца з’ўляецца ўдзелам у ахвяраванай і раздзеленай з іншымі любові Хрыста. “Сапраўдная міласэрнасць – гэта канкрэтная праява любові Бога да людзей”, - сказаў Папа і дадаў, што ў такім выпадку, яна становіцца абвяшчэннем Евангелля.








All the contents on this site are copyrighted ©.