2013-02-14 09:48:57

Кс. Георг Ратцынгер: брат не будзе ўмешвацца ў папскую палітыку


RealAudioMP3 Брат напэўна не будзе ствараць канкурэнцыі для новага Папы і не будзе ўмешвацца ў папскую палітыку, але калі да яго звярнуцца за парадай, без сумніву дасць яе, - сказаў у інтэрв’ю аднаму з польскіх тэлеканалаў брат Бэнэдыкта XVI. Па словах кс. Георга Ратцынгера, ён напэўна прыедзе ў Рым, каб сустрэцца са сваім братам. Сумесны час мы будзем праводзіць, як і да гэтага часу: ранішняя св. Імша, затым снеданне, брэвіярый, чарговая св. Імша і вольны час, які праходзіць у асноўным на размовах, прызнаўся ён.

Адказваючы на пытанне аб адрозненнях паміж пантыфікатамі Яна Паўла II і Бэнэдыкта XVI, кс. Ратцынгер адзначыў, што іх цяжка параўнаць. Ян Павел II, са сваімі пакутамі, быў Папам да канца. Але часы змяніліся, заўважыў ён. Паводле яго слоў, ёсць і іншыя рэчы, якія ўнеслі свой уклад у рашэнне Бэнэдыкта XVI. “Таму я лічу, што не можна параўноўваць гэтыя дзве сітуацыі”, - сказаў брат Бэнэдыкта XVI.







All the contents on this site are copyrighted ©.