2013-02-14 11:59:12

Ватыкан і Італія пагадзіліся ў справе сусветнавядомага мураванага калідора


RealAudioMP3 Паміж Губернатаратам Дзяржавы Ватыкан і Міністэрствам культурнай спадчыны і культурных ініцыятыў Італіі 14 лютага было заключана пагадненне аб сумесным выкарыстанні двух архітэктурных аб’ектаў: мураванага калідора, які злучае Ватыканскія палацы і рымскі Замак Анёла, а таксама ахоўнай вежы, якая прылягае да яго. Бакі дамовіліся, што праект рэстаўрацыі гэтых помнікаў архітэктуры будзе падрыхтаваны і рэалізаваны італьянскім міністэрствам, з мэтай зрабіць іх адкрытымі для наведвальнікаў, у тым ліку з абмежаванымі магчымасцямі. Паводле задумы спецыялістаў, пасля рэстаўрацыі праз мураваны калідор можа будзе прайсці непасрэдна ў Нацыянальны Музей “Замак Анёла”.

Калідор быў пабудаваны ў XV ст. і прылягае да сцен Ватыкана. Па ім, у выпадку нападаў на Рым варожых войскаў, маглі прайсці Рымскія Пантыфікі, каб патрапіць ў вялікую фартыфікацыйную пабудову – Замак Анёла, што знаходзіцца прыкладна ў 1 км ад плошчы св. Пятра. У гэтым Замку ў 1527 г. укрыўся ад войскаў французскага караля Карла V папа Клемент VII.

Супрацоўніцтва паміж Ватыканам і Італіяй ў справе аховы і рэстаўрацыі гэтага помніка архітэктыры пачалося яшчэ ў 1991 г. Тады імі былі падпісаны спецыяльныя дакументы аб узаемнай зацікаўленасці ў яго захаванні, якія і былі дапоўнены сёння.








All the contents on this site are copyrighted ©.