2013-02-14 14:07:30

Будучая рэзідэнцыя Бэнэдыкта XVI – былы дом садоўніка


RealAudioMP3 Жыллём Бэнэдыкта XVI пасля яго адстаўкі стане кляштар “Mater Ecclesiae” (Маці Касцёла). Сваю будучую рэзідэнцыю Папа назіраў раней падчас шпацыраў па схіле Ватыканскага ўзгорку. Ён меў звычай рабіць гэта ў другой палове дня, выходзячы на свежае паветра, каб памаліцца на ружанцы. Кляштар размешчаны ў Ватыканскіх садах, у іх ціхім кутку. У 1992 г. былы дом садоўніка па загадзе Яна Паўла ІІ быў перабудаваны ў кляштар для кляўзуровых сясцёр, якія вялі безупынную малітву за Папу і Касцёл. Апошняя група законніц з’ехала адсюль восенню 2012 г., а ўжо пачынаючы з зімы пачалася рэканструкцыя будынку, жылой плошчай ў 450 квадратных метраў.

Гэта не элітнае жыллё: “новы дом Папы абыдзецца вельмі танна”, паведаміў кс. Федэрыка Ламбардзі. “Пантыфік паказаў на працягу апошніх гадоў, што ў яго няма ніякіх вытанчаных патрабаванняў”, - дадаў кіраўнік Залы Друку.







All the contents on this site are copyrighted ©.