2013-02-13 10:43:08

У Ватыкане зноў можна плаціць безнаяўнымі


RealAudioMP3 Наведвальнікі і турысты ў Ватыкане могуць зноў выконваць плацяжы без наяўных. Заблакаваныя для міжнародных крэдытных картак на пачатку года банкаматы зноў пачалі дзейнічаць, як паведаміў 12 лютага прадстаўнік Святога Пасаду кс. Федэрыка Ламбардзі. Замест італьянскага філіялу “Deutsche Bank”, ватыканскія грашовыя тэрміналы будзе абслугоўваць швейцарскі “Aduno SA”. Гэты банк у будучым будзе гарантаваць правядзенне безнаяўных аперацый у Ватыкане.

1 студзеня 2013 г. Банк Італіі адклікаў ліцэнзію “Deutsche Bank Italia” на абслугоўванне банкаматаў на тэрыторыі Ватыкана. Гэта прывяло да таго, што фінансавыя аперацый, такія, як купля квіткоў у Ватыканскія музеі, маглі адбывацца толькі наяўнымі. У якасці абгрунтавання Банк Італіі заяўляў аб тым, што ватыканскае фінансавае заканадаўства не адпавядае міжнародным стандартам. У сваю чаргу міжнародныя эксперты MONEYVAL далі станоўчую ацэнку ватыканскай фінансавай сістэмы ў ліпені 2012 г. Ватыкан выканаў тады 9 з 16 ключавых крытэрыяў, што выключыла магчымасць з боку якой-небудзь з міжнароднай арганізацый увядзення абмежаванняў на фінансавыя аперацыі. Таму ватыканскія і міжнародныя эксперты расцанілі рашэнне Банка Італіі як незразумелае. Дырэктар Бюро фінансавай інфармацыі Святога Пасаду Рэнэ Брульхарт заявіў, што ў Ватыкана “няма праблем, наадварот, існуе цеснае супрацоўніцтва з іншымі еўрапейскімі краінамі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.