2013-02-13 11:07:11

Бэнэдыкт XVI: працягвайце маліцца за Папу і Касцёл


RealAudioMP3 На пачатку агульнай аўдыенцыі 13 лютага Бэнэдыкт XVI нагадаў, што “прыняў рашэнне адмовіцца ад служэння, якое Пан даверыў яму 19 красавіка 2005 года”. “Я зрабіў гэта ў поўнай свабодзе для дабра Касцёла, пасля таго, як доўга маліўся і здзейсніў перад Богам рахунак сумлення, добра ўсведамляючы цяжар гэтага акту, але адначасова разумеючы, што я больш не ў стане выконваць пятровае служэнне з той сілай, якой яно патрабуе”, - сказаў Святы Айцец. Папа адзначыў, што яго падтрымлівае і асвятляе ўпэўненасць у тым, што Касцёл належыць Хрысту, Які ніколі не зробіць так, каб яму не хапала кіравання і клопату. “Я дзякую ўсім за любоў і малітву, якой вы мяне суправаджалі”, - сказаў Папа. Ён, адзначыў, што у гэтыя нялёгкія для яго дні, амаль фізічна адчуваў моц любові Касцёла і малітвы вернікаў. “Працягвайце маліцца за мяне, Касцёл, за будучага Папу. Няхай Пан нас вядзе”, - сказаў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.