2013-02-12 12:48:10

У будучым канклаве прымуць удзел 117 кардыналаў


RealAudioMP3 117 кардыналаў прымуць удзел у будучым канклаве, які адбудзецца ў Ватыкане ў сакавіку 2013 г. 60 іерархаў будзе прадстаўляць еўрапейскія краіны, 19 лацінаамерыканскі кантынент, з Паўночнай Амерыкі прыбудзе 14 іерархаў, з Афрыкі – 12, з Азіі – 11. Калі казаць пра паасобныя краіны, самая вялікая колькасць пурпуратаў будзе прадстаўляць Італію – 28, ЗША – 11, па 5 Германію, Бразілію, Іспанію і Індыю. З Польшчы прыбудуць 4 іерархі, у тым ліку кардынал Станіслаў Дзівіш, былы асабісты сакратар бл. Яна Паўла ІІ.

У параўнанні з апошнім канклавам 2005 г. не будзе прадстаўнікоў некалькіх краін, між іншым, Украіны – кардыналу Любаміру Гузару 26 лютага споўніцца 80 гадоў, а таксама Латвіі.

Наймалодшым удзельнікам будучага канклаву стане 54-гадовы індыйскі кардынал Базіліас Татункал, а найстарэшым – былы старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Вальтэр Каспер, які 5 сакавіка будзе святкаваць 80-годдзе, але ў сілу новага закона зможа ўдзельнічаць у канклаве, паколькі дзень яго нараджэння прыпадае паміж датай абвяшчэння “sede vacante” і пачаткам сходу Калегіі кардыналаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.