У Беларусі з сумам, але са зразуменнем сустрэлі навіну аб рашэнні Папы
Бэнэдыкт XVI пакідае
Пасад св. Пятра. Вядома, Пантыфік мае такое права, падмацаванае толькі яго свабоднай
воляй, якое не патрабуе зацвярджэння з чыйго-небудзь боку. Але ўсё ж інфармацыя была
вельмі нечаканай, рассказаў пра свае пачуцці арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт
Мінска-Магілёўскі. “Папа суверэнны ў сваіх дзеяннях, ён адзін прымае гэта рашэнне.
Кананічнае права дазваляе прымаць такія рашэнні, і ён прыняў. Іншая справа, што такія
здарэнні адбываюцца вельмі рэдка. Апошні раз гэта было ў 1415 г., калі папа Грыгорый
XII адмовіўся ад пасады наступніка апостала Пятра”, - нагадаў іерарх.
Арцыбіскуп
Тадэвуш Кандрусевіч ведае кардынала Ёзэфа Ратцынгера з 1991 г., калі яшчэ працаваў
у Маскве. Ужо папа Бэнэдыкт XVI і вызначыў яго далейшы шлях – прызначыў Мітрапалітам
Мінска-Магілёўскім. Увесь гэты час беларускі іерарх не раз сустракаўся з Пантыфікам,
які заўсёды цікавіўся жыццём Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. На адной з апошніх сустрэч
Мітрапаліт передаў Папе пераклад на сучасную беларускую мову чатырох Евангелляў, а
Святы Айцец падзякаваў за тое, што літургічная мова развіваецца ў краіне. Папа нават
аднойчы пабываў у Беларусі – хай і з дапамогай відэасувязі, успамінае арцыбіскуп Кандрусевіч.“Мы
праводзілі тэлемасты і такі вялікі тэлемост адбыўся ў 2008 г. з мінскай архікатэдрай.
Таксама падчас візіту “Ad Limina” мы сустракаліся з ім, усе біскупы сустракаліся з
ім. Я з’яўляюся членам Папскай рады “Справядлівасць і Супакой”, часта бываю ў Рыме,
ёсць такі звычай, што Папа нас прымае. Тады можна некалькі слоў сказаць яму, таксама
некалькі асабістых спатканняў было. Нават ведаеце, калі кардынал Казімір Свёнтэк хварэў,
нейкае спатканне было, я падышоў да Папы, а ён спытаўся пра яго. Кожны раз, калі я
быў у яго, ён пытаўся, як справы ў Беларусі, як Касцёл жыве, якія праблемы, як яны
вырашаюцца. Ён добра ведае пра Беларусь і спадзяюся, што будзе і далей памятаць і
маліцца за нас”, - адзначыў іерарах.
Для сусветнага Касцёла Бэнэдыкт XVI зрабіў
шмат. Амаль 8 гадоў служэння шмат часу ўдзяліў развіццю сацыяльнага вучэння Касцёла
– аб чым кажуць яго 3 энцыклікі, пашырэнню зносін з Праваслаўнай Царквой, іншымі хрысціянскімі
і нехрысціянскімі канфесіямі і рэлігіямі, а галоўнае заўсёды быў моцным абаронцам
веры – адзначыў арцыбіскуп Кандрусевіч. “Сёння мы дзякуем Богу за такога праведэнцыйнага
Папу. Бог 8 гадоў таму выбраў адпаведнага чалавека на адпаведныя часы, калі трэба
было моцна абараняць веру. І для мяне ён застанецца як такі мужны абаронца веры і
хрысціянскіх каштоўнасцяў, чалавек, які ўвёў нас у Год веры, каб мы маглі веру абараняць.
Акрамя гэтага ён правёў Год святара, Год св. апостала Паўла, гэта ўсё таксама злучана
з вера. І ён сам быццам сімвал веры, сімвал еднасці. Сёння ўдзячны Богу за гэтага
чалавека, гэтую асобу, за яго служэнне. Трэба маліцца, каб Бог і далей благаславіў
яго, таму што, сышоўшы з Пасаду св.Пятра, ён і далей застанецца тэолагам і сваімі
думкамі будзе ўзбагачаць Каталіцкі Касцёл і ўсё хрысціянства”, - перакананы арцыбіскуп
Кандрусевіч.
Католікі Беларусі будуць маліцца за Бэнэдыкта XVI і прасіць Божай
дапамогі ў абранні новага Пантыфіка.