2013-02-12 12:11:41

Планы адмовіцца ад папскага служэнне Бэнэдыкт XVI выношваў на працягу апошніх месяцаў


RealAudioMP3 Планы па адмове ад папскага служэнне, па дадзеных газеты “L'Osservatore Romano”, Бэнэдыкт XVI выношваў ужо на працягу многіх месяцаў. Пасля паездкі ў канцы сакавіка 2012 г. у Мексіку і на Кубу Папу наведвалі такія думкі, якія ён “разважаў перад Богам”, піша галоўны рэдактар ватыканскага выдання Джавані Марыя Віян. Са сваёй звычайнай яснасцю Бэнэдыкт XVI абвясціў, што яго сілы ўжо не адпавядаюць патрабаванням папскага служэння. “Па гэтай прычыне, і выключна па ёй” Папа сам вырашыў сысці ў адстаўку. Кардынал Ёзэф Ратцынгер не змагаўся ніякім чынам за Пасад св. Пятра, на які ён быў абраны самым кароткім у гісторыі канклавам, нагадвае Віян. Ён прыняў выбар з уласцівай яму прастатой і верай у Бога. У гэтым святле трэба разглядаць і яго адстаўку “у свабодзе і спадзеючыся на Божую дапамогу”. Бэнэдыкт XVI свядомы таго, што служэнне Папы палягае ў тым ліку і на малітве і цярпенні. Тым не менш, Пантыфік патрабуе, улічваючы рэаліі свету, які хутка змяняецца, абавязкова фізічныя і духоўныя сілы, якіх Бэнэдыкту XVI, вядома, не хапае, падсумаваў галоўны рэдактар ватыканскай газеты.







All the contents on this site are copyrighted ©.