2013-02-11 13:57:54

Прадстаўнік Святога Пасаду развейвае чуткі


RealAudioMP3 Кс. Ламбардзі развеяў чуткі аб нейкіх дадатковых прычынах адмовы Бэнэдыкта XVI ад Пасаду св. Пятра. Адзіная прычына, гэта абставіны сучаснага свету, які адзначаецца хуткасцю і колькасцю падзей і праблем, і таму патрабуюць сіл, якіх, па словах самога Папы, у яго не хапае. Прадстаўнік Святога Пасаду адзначыў, што сітуацыя, хоць і выключная, дакладана прапісана ў Кананічным Праве, якое і будзе падставай для далейшых дзеянняў. Кс. Ламбардзі адзначыў, што не цяжкасці былі падставай да зыходу Папы. Ён нагадаў словы інтэрв’ю тады яшчэ кардынала Ёзэфа Ратцынгера журналісту Пэтэру Зеевальду: “Калі Папа кіруючыся яснай свядомасцю разумее, што не ў стане фізічна, разумова і духоўна выконваць задачы, ускладзеныя на яго, то ён мае права, а ў некаторых выпадках нават абавязак, падаць у адстаўку”.







All the contents on this site are copyrighted ©.