2013-02-11 10:29:53

Католікі Іарданіі дапамагаюць сірыйскім бежанцам


RealAudioMP3 Гуманітарная сітуацыя на Блізкім Усходзе з’яўляецца крытычнай і неўзабаве можа яшчэ пагоршыцца. У канцы снежня ў іарданскім Эз-Зарка быў адкрыты другі лагер ААН для бежанцаў, якія хаваюцца тут ад узброенага канфлікту ў Сірыі. Тут можа знаходзіцца адначасова 45 тыс. чалавек, што з’яўляецца кропляй у моры. Гуманітарныя арганізацыі заяўляюць аб 350 тыс. бежанцаў з пачатку канфлікту. Іх будзе яшчэ больш, лічыць дырэктар каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Caritas” Ваэль Сулейман, улічваючы пагаршэнне сітуацыі ў Сірыі.

Кожны дзень мяжу Іарданіі перасякае ад 500 да 1 тыс. бежанцаў. І самае горшае яшчэ наперадзе: “Сітуацыя ў Сірыі пагаршаецца, і канфлікт неўзабаве можа прыцягнуць значныя ваенныя дзеянні ў густанаселеным раёне Дамаска і яго прыгарадаў. У пачатку 2013 г. можа ўспыхнуць масавы зыход з гэтых абласцей. І мяжа з Іарданіяй – гэта самы лёгкі пункт для ўцекачоў”, - лічыць каталіцкі дзеяч.

Бэнэдыкт XVI, тым часам, у тэрміновым парадку накіраваў у Іарданію кардынала Рабера Сара, старшыню Папскай рады “Cor Unum”, якая каардынуе на ўзроўні Апостальскай Сталіцы дзейнасць усіх дабрачынных арганізацый. Іерарх правядзе перамовы з каралём Абдалой, а таксама з прадстаўнікамі ўсіх каталіцкіх арганізацый з мэтай стварэння эфектыўнай сістэмы дапамогі сірыйцам. З 20 па 22 лютага ў Амане кардынал будзе прысутнічаць на сустрэчы з каталіцкімі неўрадавымі арганізацыямі з усяго Блізкага Усходу.

“Перад намі стаіць велізарная задача паводле нашых магчымасцяў”, - заявіў дырэктар іарданскага “Caritas”. Паводле яго, лагер у Эз-Зарка павінен крыху палегчыць “сітуацыю, якая склалася ў вобласці Заатары, размешчанай у пустыні, дзе холад і цяжкія ўмовы жыцця спрыяюць распаўсюджванню хвароб, перш за ўсё сярод дзяцей і пажылых людзей.







All the contents on this site are copyrighted ©.