2013-02-11 13:05:08

Дэкан Калегіі кардыналаў выказаў зразуменне адносна рашэння Папа


RealAudioMP3 Кардынал Анджэла Садана заявіў ад імя Калегіі кардыналаў аб зразуменні рашэння Бэнэдыкта XVI. Ён заявіў, што кардыналы ў гэты дзень бліжэй да Пантыфіка, чым былі на працягу васьмі гадоў яго пантыфікату. Іерарх узгадаў 19 красавіка 2005 г., калі адбыўся выбар кардынала Ратцынгера на Пасад св. Пятра і яго слова “так”, у выніку чаго ён стаў 265 Папам у гісторыі Касцёла. Кардынал Садана адзначыў, што шматлікія пастыры і вернікі з асаблівай увагай будуць слухаць голас Бэнэдыкта XVI у апошнія дні перад заканчэннем яго служэння. “Ваша місія, аднак, будзе працягвацца. (...) Як вядома, зоркі на небе заўсёды працягваюць свяціць і так заўсёды будзе ззяць паміж намі зорка Вашага пантыфікату”, - сказаў Кардынал Анджэла Садана, дэкан Калегіі кардыналаў, пасля пачутага паведамлення аб адмове Бэнэдыкта XVI ад папскага служэння.







All the contents on this site are copyrighted ©.