2013-02-11 11:45:22

Арцыбіскуп Зімоўскі ўзначаліў святкаванні Сусветнага дня хворых


RealAudioMP3 Ва ўмовах хваробы і цярпення патрэбны дыялог паміж верай і розумам, лічыць арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі, старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя. 11 лютага ў нямецкім Альтоцінгу ён узначаліў цэнтральныя ўрачыстасці Сусветнага дня хворых. Іерарх лічыць, што сённяшняя медыцына павінна звяртаць увагу на глыбокія духоўныя патрэбы пацыентаў. Яны, траўміраваныя фізічна ці эмацыйна, патрабуюць не толькі лекаў, але перш за ўсё ўвагі. Гэта дапаможа ім перажываць свой стан і хваробу ў перспектыве веры. Арцыбіскуп Зімоўскі ўзгадаў словы Бэнэдыкта XVI, які запрасіў хворых не ўцякаць ад цярпення, але прыняць яго і ўдзельнічаць у ім, знаходзячы такім чынам яго сэнс.







All the contents on this site are copyrighted ©.