2013-02-10 11:08:15

Францыя: ці мае пакаленне 2.0 пакліканне?


RealAudioMP3 Ці мае пакаленне 2.0 пакліканне? Такім пытаннем задаецца Канферэнцыя Біскупаў Францыі і Нацыянальная служба евангелізацыі моладзі. Імі было праведзена сацыялагічнае даследванне з нагоды 50-й гадавіны Сусветнага дня малітвы аб пакліканнях, які будзе адзначацца 21 красавіка. Вынікі даследвання вызываюць трывогу. Яны, па-ранейшаму сведчаць аб памяньшэнні колькасці пакліканняў да святарства і законнага жыцця сярод моладзі. Калі ў 2011 г. кандыдатаў да святарства было 710, то ў 2012 г. – 691 чалавек. А калі параўноўваць з 2000 г. то, колькасць семінарыстаў паменьшылася амаль на 200 чалавек. Тое самае тычыцца і колькасці паступіўшых на першыя курсы семінарый – яна паменьшылася з 133 да 127 чалавек.

Акрамя таго, французскія біскупы звяртаюць увагу на феномен старэння святароў. На сённяшні дзень у Францыі каля паловы ўсіх святароў старэйшыя за 75 гадоў. Яшчэ адным трывожным фактам з’яўляецца аддаленне моладзі ад жыцця верай. Ва ўсёй Францыі нядзельную св. Імшу наведвае толькі 1% маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў.

Паводле адказных за пакліканні пры французскім епіскапаце, у сённяшнім секулярызаваным грамадстве вельмі складана адказаць на пакліканне да святарства. “Гэты жэст патрабуе моцы і рашучасці”, адзначыла кіраўніца Нацыянальнай службы евангелізацыі моладзі с. Наталі Бекуа. Яна ўказала на цяжкасці з прыняццем рашэнняў на ўсё жыццё, якія характарызуюць сучасныя пакаленні.

Адказныя за пакліканні пры епіскапаце Францыі лічаць, у дадзеным кантэксце, калі вернікі з’яўляюцца меншасцю, Касцёл павінен больш увагі ўдзяліць душпастырству маладых людзей, асабліва ў перспектыве пакліканняў: ствараць адпаведныя асяродкі, уключаць моладзь у розныя віды дзейнасці, праводзіць інфармацыйныя кампаніі, якія будуць спрыяць іх адказу на пакліканне.








All the contents on this site are copyrighted ©.