2013-02-09 13:04:50

У Рыме пройдзе міжнародны кангрэс па праблемах сям’і – носьбіта Евангелля


RealAudioMP3 Аб ролі новай евангелізацыі ў абароне сям’і будзе разважаць Міжнародны кангрэс, які пройдзе11-13 лютага ў рымскім Папскім інстытуце Яна Паўла ІІ. У ім прымуць удзел тэолагі, медыкі, філосафы, выхавацелі, бацькі, якія паразважаюць аб важнасці інстытута сям’і для натуральнага развіцця чалавечага жыцця, дадзенага Богам. Тэма дыскусій Кангрэсу, які праходзіць у рамках Года Веры, прапанавана Сінодам Біскупаў аб новай евангелізацыі (2012 г.). “Бэнэдыкт XVI пастаянна звяртае ўвагу на сувязь паміж цяжкасцю для некаторых ахрышчаных выяўляць веру – і крызісам сям'і. Сям'я выступае як шлях, а таксама як рэсурс Касцёла для вырашэння праблем новай евангелізацыі,.асабліва ў традыцыйна хрысціянскіх краінах, якія перажываюць моцны крызіс”,- нагадваюць арганізатары сустрэчы. Яны цытуюць словы Папы ў гаміліі на адкрыцці Сінода, які сказаў: “Шлюб сам па сабе ёсць Евангелле, Добрая Вестка для сучаснага свету, асабліва дэ-хрысціянізаванага. Саюз мужчыны і жанчыны, іх здольнасць у любові ставацца “адзіным целам”, у плённым і непарыўным каханні, гэта знак, які моцна гаворыць аб Богу”.
У працах на Канфярэнцыі будуць разглядацца роздумы бл.Яна Паўла ІІ аб святасці сям’і і яе важнасці для грамадства ўсіх часоў і народаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.