Кардынал Майснер: Касцёл стаў аб’ектам нападаў з боку СМІ
Арцыбіскуп Кёльна
кардынал Ёахім Майснер адзначыў, што ў апошнім перыядзе ў Германіі пабольшыліся публічныя
напады і насмешкі над Каталіцкім Касцёлам. У лісце да супрацоўнікаў сваёй архідыяцэзіі
нямецкі пурпурат заклікаў іх адважна выступаць супарць “каталіцкай фабіі” і “несправядлівых
абвінавачванняў”,- паінфармавала каталіцкае агенцтва “KNA”. Іеррах гаворачы аб сваім
удзеле ў грамадзянскай дыскуміі аб, так званай, “таблетцы пятага дня”, паясніў, што
выказваўся як біскуп згодна з навучаннем Касцёла. “Я не абвяшчаў нічога новага. Гэта
не было новае навучанне Касцёла, але прымяненне прынцыпаў маральнай тэалогіі да новай
сітуацыі”, - сказаў кардынал Майснер і дадаў, што існуе многа новых прэпаратаў “таблетак
пасля”, якія не спрычыняюць аборту.
Іерарх падкрэсліў, што Касцёл у яго архідыяцэзіі
за ўсю сваю гісторыю ніколі не перажываў такога нападу з боку СМІ. Прычыну палярызацыі
грамадскай думкі ён бачыць ў больш рашучым стаўленні Касцёла да абароны жыцця, шлюбнага
саюзу і сям’і. “Французскія навукоўцы назвалі гэту хвалю крытыкі Касцёла “католікафабіяй”
і звярнулі ўвагу на тое, што ніякая рэлігія ці веравызнанне не падвяргаюцца такой
крытыцы, як Каталіцкі Касцёл”, - адзначыў кардынал Майснер і заявіў, што такія напады
з’яўляюцца неабгрунтаванымі.