2013-02-08 11:42:57

Іерарх: прычыны праблем у Святой Зямлі ў адукацыі


RealAudioMP3 У ізраільскіх і палестынскіх школьных падручніках, гэтыя народы прадстаўляюць адно аднаго ў негатыўнай і аднабокай форме. На гэты сумны факт звярнуў увагу вікарый Іерусалімскага Патрыярхата арцыбіскуп Уільям Шамалі, выступаючы на канферэнцыі на тэму “Міжрэлігійны дыялог і мір у Святой Зямлі: актуальныя выклікі і перспектывы на будучыню”, якая прайшла ў Каталіцкім універсітэце Тулузы. Прычыны, якія паглыбляюць напружанасць у рэгіёне іерарх заклікаў шукаць у адукацыі і выхаванні моладзі. Ён нагадаў, аб серыі мінулагодніх актаў вандалізма супраць некаторых хрысціянскіх святынь у Ізраілі. Арцыбіскуп Шамалі падкрэсліў, што гэтыя ўчынкі былі рашуча асуджаны не толькі прадстаўнікамі хрысціянскай супольнасці, але таксама мусульманскай і яўрэйскай. “Яны асудзілі акты вандалізма ўказваючы на корань праблемы, які ляжыць у выхаванні фанатызму, якое часта адбываецца ў школах”, - сказаў арцыбіскуп.

Адначасова іерарх падкрэсліў, што ў хрысціянскіх школах, у якіх навучаюцца таксама шматлікія мусульманскія дзеці, адбываецца выхаванне ў духу узамнай павагі і міру, бо “дыялог не павінен абмяжоўвацца інтэлетуальнай сферай, але ахапіць усе сегменты грамадства”.








All the contents on this site are copyrighted ©.