2013-02-08 12:20:31

Папа спачувае ў сувязі са смерцю кардынала Джаванні Келі


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI са смуткам прыняў навіну аб смерці кардынала Джаванні Келі, які адыйшоў у вечнасць на 94 годзе жыцця. У спачувальнай тэлеграме скіраванай на імя біскупа Асці Франчэска Равінале, Папа ахарактарызаваў памерлага іерарха, як “дбайнага пастыра, вернага Евангеллю і Касцёлу”. Бэнэдыкт XVI з удзячнасцю ўзгадаў аб “каштоўным і руплівым служэнні, якое на працягу дзесяцігоддзяў, іерарх ахвяраваў Апостальскай Сталіцы”. Кардынал Келі, “пакідае сведчанне жыцця цалкам і шчыра прысвечанага ўласнаму пакліканню святара, дбайнага аб патрэбах вернікаў, асабліва аб хрысціянскім выхаванні моладзі”, - напісаў Папа.

Кардынал Келі на працягу 1973-1986 г. з’яўляўся пастаянным назіральнікам Апостальскай Сталіцы пры ААН. Затым на працягу 12 гадоў, узначальваў Папскую камісію пастырства мігрантаў і падарожнікаў, якая па ініцыятве Яна Паўла ІІ, у 1988 г. была рэарганізавана ў Папскую раду. Кардунальскую годнасць, іерарх атрымаў ў 1998 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.