2013-02-07 14:08:18

Іерарх: вайскоўцы створаны для міра


RealAudioMP3 “Сведчанне міра – гэта самы поўны выраз любові”, - адзначыў кіраўнік Вайсковага арданарыята Італіі арцыбіскуп Вінчэнца Пэльві. 8 лютага ён прыбудзе на аўдыенцыю да Святога Айца разам з біскупамі італьянскага рэгіёна Лацыа. У інтэрв’ю нашаму радыё іерарх паразважаў аб адносінах паміж верай і мірам, што блізка звязана з дзейнасцю установы, якую узначальвае. Ён расказаў, што калі вайскоўцы жывуць у любові і братэрстве паміж сабой, яны, сваёй дзейнасцю спрыяюць магчымаму міру. Арцыбіскуп Пэльві падкрэсліў, што на яго думку, Бэнэдыкт XVI, сваім навучаннем, імкнецца заклікаць вайскоўцаў ва ўсім свеце, адмовіцца ад ідэі “справядлівай вайны” і замяніць яе ідэяй “магчымага міру”. Мы ўсе павінны пераконваць, што гэта магчыма з дапамогай Божай ласкі, але таксама праз уклад кожнага асобнага чалавека. Паводле іерарха, вайскоўцы, як і іншыя людзі носяць у сябе жаданне трасцэндэнтнасці і натуральна, што павінны існаваць для міра. Ён адзначыў, што этыка адзінства, братэрства і надзеі, якой спрыяе дзейнасць вайсковых арданарыятаў, адкрывае сэрцы і розум на найвышэйшую форму справядлівасці, якой з’яўляецца спакой Хрыста прымірыцеля.








All the contents on this site are copyrighted ©.