“Амерыка – адкрытая
брама для місій” – так назваў сваё пасланне на Іспанаамерыканскі дзень, кардынал Марк
Уэлле, старшыня Папскай Камісіі па справах Лацінскай Амерыкі. Мерапрыемства, традыцыйна
пройдзе ў дыяцэзіях Іспаніі 3 сакавіка з мэтай спрыяць салідарнасці, адзінству і евангелізацыйнаму
супрацоўніцтву паміж іспанамоўнымі народамі. Галоўную ўвагу кардынал Уэлле звярнуў
на тое, што асабліва ў кантэксце святкавання Года веры з’яўляецца важным “пакліканне
да місіянерскай дзейнасці”. Ён адзначыў, што “місіянерскі імпульс заўсёды быў, ёсць
і будзе лепшым індыкатарам жыццяздольнасці веры Касцёла і яго хрысціянскіх супольнасцяў”.
Іерарах падкрэсліў, што больш чым 50 % католікаў з усяго свету пражывае на тэрыторыі
Лацінскай Амерыкі – гэта з’яўлецца сведчаннем таго што вера, праз шматлікіх святароў,
законнікоў, законніц і свецкіх вернікаў аж да сённяшняга дня нясецца сюды дзякуючы
місіянерскай дзейнасці. “Хрысціне не могуць трымаць толькі для сябе гэты цудоўны жыццёвы
досвед, але павінны падзяліцца ім з бліжнімі”, - адзначыў кардынал.
Перад абліччам
існуючых цяжкасцяў звязаных з распаўсюджанай беднасцю, маргіналізацыяй, геданістычнай
і рэлятывіскай культурай іерарх заклікаў да “пастырскага навяртання” як асобных місіянераў,
так і цэлых касцёльных структур.