2013-02-07 13:29:53

Кардынал Бэртонэ: хрысціянтва – верны саюзнік у пабудове здаровага грамадства


RealAudioMP3 З дапамогай твораў мастацтва “натхнёных Евангеллем, магчыма паказаць прыгажосць і прыроду хрысціянскай веры”. Гэта можа адбывацца “ў сугуччы з прапаведваннем і абвяшчэннем праўдаў аб Богу, чалавеку, сусвеце”, - адзначыў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ падчас адкрыцця выставы “Шлях св. Пятра”, якое прайшло ў Рыме вечарам 6 лютага. Паводле іерарха, у абвяшчэнні “самай высокай праўды” неабходна задзейнічаць самыя лепшыя сродкі, матэрыялы, жэсты і словы: менавіта таму Касцёл заўсёды падтрымліваў любоў да мастацтва. “Дух стварыцель, які з’яўляецца аўтарам і натхніцелем любой прыгажосці, не можа не радавацца калі людзі, веруючыя ці неверуючыя, пад уплывам мастацтва, пачынаюць задаваць сабе пытанні аб сэнсе, духоўныя пытанні аб жыцці”, - сказаў кардынал Бэртонэ.

Паводле іерарха, выстава, прысвечаная св. Пятру, можа прывабіць увагу не толькі з інтэлектуальнага ці эстэтычнага пункту гледжання, але таксама дзякуючы “унутранай сіле” персанажа якому прысвечана. Ён адзначыў, што жыццё Князя Апосталаў, з’яўляецца цудоўным сведчаннем таго, што вера – гэта “дар Бога” і калі яна “перажываецца ўпоўні – не можа пакінуць чалавека няшчасным і пасрэдным”. “Св. Пётр паказвае ўсім нам, што калі мы не хочам застацца няшчасным рыбамі злаванымі сеткай, павінны мець гарачую веру і надзею”, - падкрэсліў кардынал. Паводле яго, “хрысціянская вера – гэта не халоднае і пагардлівае валоданне праўдай, якую трэба бараніць”. “Бог – гэта любоў на якую можам разлічваць”, сказаў іерарх і дадаў, што вера заключаецца ў тым, каб дазволіць гэтаму факту “захапіць нас”.

Яшчэ адзін аспект на які звярнуў увагу кардынал Бэртонэ – гэта здольнасць мастацтва спрыяць дабрабыту чалавечых грамадстваў. Гэта адбываецца праз само мастацтва, а таксама падштурхоўванне да дабрачыннай дзейнасці, да разважання і пошуку, дзейнасці на карысць супольнага дабра. Таму, паводле іерарха, неабходна каб і няверуючыя ведалі, што ў штодзённым цяжкасцях, звязаных з будаваннем здаровага грамадства, хрысціянства будзе для іх заўсёды
блізкім і верным саюзнікам.









All the contents on this site are copyrighted ©.