2013-02-07 13:04:21

Бэнэдыкт XVI: моладзевыя культуры нельга ігнараваць ні грамадству, ні Касцёлу


RealAudioMP3 7 лютага Бэнэдыкт XVI сустрэўся з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Папскай рады па культуры, якое 6-9 лютага праходзіць у Ватыкане на тэму “Новыя моладзевыя культуры”. У сваёй прамове да іх Папа звярнуў увагу на шэраг праблем з якімі сустракаецца сучасная моладзь. У першую чаргу Пантыфік адзначыў, вялікую праблему беспрацоўя. “Няўпэўненасць і слабасць, якія характарызуюць многіх маладых людзей, не рэдка падштурхоўваюць іх да маргіналізаванасці, робяць амаль нябачнымі і адсутнымі ў гістарычных і культурных працэсах грамадства”, - сказаў Папа. Акрамя таго, на думку Святога Айца, эмацыянальная і пачуццёвая сферы, як напрыклад цялесная, пад ўплывам сучаснай культуры сярод моладзі знаходзяць выраз у “тэатралізацыі інтымнага і асабістага жыцця”, а таксама ў “індывідуалістычнай і нарцыстычнай закрытасці на сваіх уласных патрэбах і інтэрэсах”. “Таксама і рэлігійнае вымярэнне, досвед веры і прыналежнасці да Касцёла часта перажываюцца ў эгаістычнай і эмацыйнай перспектыве”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.

З іншага боку Папа адзначыў і пазітыўныя феномены, якія характарызуюць сучасную моладзь: гэта адкрытасць на “валанцёрскую працу на карысць патрабуючых; глыбокая і шчырая вера, радаснае сведчанне аб прыналежнасці да Касцёла; намаганні па пабудове грамадстваў здольных паважаць свабоду і годнасць усіх, пачынаючы ад самых слабых”.

“Мы знаходзімся перад абліччам рэальнасці, як ніколі складанай, але таксама і прывабнай, якую неабходна зразумець глыбока вывучаючы і любіць з моцным духам суперажывыння”, - сказаў Святы Айцец. Ён падкрэсліў, што моладзевыя культуры, становяцца “тэрміновымі”, у тым сэнсе, што “дэманструюць глыбокую патрэбу, просьбу аб дапамозе ці нават “правакацыю”, якую нельга ігнараваць ці адкідаць, як грамадсктву так і касцёльнай супольнасці”. “Калі моладзь не будзе больш спадзявацца і развівацца, калі не ўключыць ў гістарычную дынаміку сваю энергію, жыццярадаснасць, здольнасць апярэджваць будучыню, мы ўбачым чалавецтва закрытае ў самім сабе, пазбаўленае надзеі і пазітыўнага позірку на заўтрашні дзень”, - адзначыў Бэнэдыкт XVI.









All the contents on this site are copyrighted ©.