2013-02-06 14:53:56

Кардынал Равазі: пачуць рытм сэрца моладзі


RealAudioMP3 6 лютага пачалося пасяджэнне Папскай рады па культуры на тэму “Новыя моладзевыя культуры”. Мэта форума заключаецца ў тым, каб стымуліраваць Касцёл да новага і больш уважлівага слухання прадстаўнікоў маладога пакалення. За некалькі дзён да пачатку пасяджэння, кардынал Джанфранка Равазі, старшыня Папскай рады па культуры, і між іншым, актыўны карыстальнік “Твітэра”, звярнуўся з некаторымі пытаннямі да моладзі праз інтэрнэт. У інтэрв’ю нашаму радыё ён падзяліўся, што атрымаў вялікую колькасць адказаў. Яны, паводле іерарха, уяўляюць вялікую каштоўнасць для душпастыраў, бо даюць зразумець, што часта важнасць якае надаецца некаторым тэмам не паздзяляецца імі. “Такім чынам, мы павінны больш слухаць нашых суразмоўцаў”, - сказаў кардынал.
Гаворачы аб асаблівасцях сучаснай моладзевай культура іерарх падкрэсліў, што яна з’яўляецца вельмі складанай: з аднаго боку маладыя людзі імкнуцца да большага індывідуалізма, а з іншага наадварот – наследуюць масавую моду; імкнуцца пазбавіцца моцных сувязяў, але вельмі вялікае значэнне надаюць сяброўству; імкнуцца да абсалютнай свабоды, але ў той жа час наследуюць стэрэатыпы, напрыклад у выбары адзення. Паводле кардынала Равазі, каб зразумець лепш феномен сучаснай моладзі варта перастаць разглядаць яе “пад пэўнага віду мікраскопам”, але ўвайсці на яе узровень і пачаць слухаць, рытм яе розума і сэрца.
Іерарх падкрэсліў, што падчас пленарнага пасяджэнне будуць разглядацца ў першую чаргу два аспекты: першы тычыцца неабходнасці адкрыцця моладзі багацця каштоўнасцяў, а другі як ім даць зразумець важную ролю, якую можа граць хрысціянства.








All the contents on this site are copyrighted ©.