2013-02-05 14:22:39

Швейцарыя: біскуп забараніў членам брацтва св. Пія Х карыстацца каталіцкімі святынямі


RealAudioMP3 Швейцарскі біскуп Чарльз Марэро дыяцэзіі Лазана, Жэнева і Фрыбург, забараніў членам брацтва св. Пія Х цэлебраваць св. Імшу у каталіцкіх святынях. У дэкрэце, які ім быў прыняты 20 студзеня, сцвярджаецца, што брацтва не мае кананічнага статуса ў Каталіцкім Касцёле, а святары, якія да яго належаць не могуць поўнапраўна выконваць святарскае служэнне. У сувязі з гэтым, яны не могуць удзяляць сакрамэнты ў каталіцкіх святынях. Таксама іерарх падкрэсліў, што карыстацца касцёламі забаронена прадстаўнікам нехрысціянскіх рэлігій. У сваю чаргу арцыбіскуп адзначыў, што гэта забарона не тычыцца старакатолікаў, евангелістаў, лютэран, праваслаўных і англікан. 3 лютага швейцарскі іерарх, выдаў спецыяльнае тлумачальнае паведамленне ў сувязі з гэтым сваім рашэннем.

Між іншым ён адзначыў, што дэкрэт быў распрацаваны Канферэнцыяй Біскупаў Швейцарыі, яшчэ ў 2011 г. – калі ён не быў яе членам. Яго прыняцце было пакінута кампетэнцыі біскупаў кожнай асбонай дыяцэзіі краіны. Напрыклад, 10 студзеня 2012 г. дэкрэт прыняў біскуп дыяцэзіі Сіон.

Нягледзячы на ўзнікшую сітуацыю, арцыбіскуп Мареро, які на працягу двух гадоў па ініцыятыве Бэнэдыкта XVI удзельнічаў у перамовах з брацтвам св. Пія Х, адзначыў, што верыць у дыялог з гэтым святарскім аб’яднаннем. Ён выказаў надзею, што надыйдзе дзень, калі канфлікт з лефебрыстамі будзе закончаны.








All the contents on this site are copyrighted ©.