2013-02-05 13:54:18

Старшыня Папскай рады па справах сям’і выступіць з дакладам у ААН


RealAudioMP3 14 лютага ў сядзібе ААН у Нью-Ёрку з дакладам выступіць арцыбіскуп Вінчэнца Палья, які звярне ўвагу міжнароднай супольнасці на актуальнасць дакумента Папскай рады па справах сям’і 30-гадовай даўніны, а менавіта “Хартыі правоў сям’і”, створанай па ініцыятве Яна Паўла ІІ. У сакавіку 2013 г. са зместам гэтага дакумента іерарх пазнаёміць таксама членаў Еўрапейскага Парламента і прадстаўнікоў краін прысутных на сесіі ААН у Жэнеўскай сядзібе гэтай арганізацыі. Паводле арцыбіскупа Пальі змест “Хартыі правоў сям’і” мае вялікую актуальнасць. “Мы раскажам, што сям’я з’яўляецца спадчынай чалавецтва, якую неабходна падтрымліваць і прызнаць яе правы”, сказаў іерарх і дадаў, што баронячы яе, “Касцёл аказвае вялікую паслугу ўсім”.








All the contents on this site are copyrighted ©.