2013-02-05 10:09:53

Бэнэдыкт XVI: у творах Вердзі ззяе яго рэлігійны пошук


RealAudioMP3 4 лютага Бэнэдыкт XVI прыняў удзел у канцэрце з нагоды 84-гадавіны падпісання Латэранскіх пагадненняў. Мерапрыемства было ахвяравана пасольствам Італіі пры Апостальскай Сталіцы, а разам з Пантыфікам у ім прыняў удзел Прэзідэнт гэтай краіны Джорджыо Напалітана. У праграме прагучалі два творы: “Сіла Лёсу” Джузэппэ Вердзі і “Гераічная” сімфонія Людвіга ван Бетховена. Над іх духоўным зместам Папа паразважаў у сваёй прамове да прысутных. Пантыфік адзначыў, што ў творах Вердзі заўсёды ўражвае яго здольнасць у музычнай форме апісваць жыццёвыя сітуацыі, асабліва чалавечыя драмы. “Лёс яго персанажаў заўсёды трагічны”, і гэта тычыцца таксама герояў “Сілы Лёсу”.“Але прадстаўляючы тэму лёса, Вердзі прама прадстаўляе рэлігійную тэматыку, тэму сустрэчы з Богам, з верай, з Касцёлам; і яшчэ раз ззяе аблічча душы гэтага музыканта, яго туга, яго рэлігійны пошук”, - адзначыў Папа.

Святы Айцец расказаў, што Вердзі напісаў два фіналы для твору “Сіла Лёсу”. У першым галоўны герой заканчвае сваё жыццё самагубствам. Аднак пераасэнсаваўшы, Вердзі змяніў яго фінальную частку ў перспектыве прабачэння і звароту да Бога. “Тут намалявана драма чалавечага існавання, пазначаная трагічным лёсам і настальгіяй па Богу, Яго міласэрнасці і любові, якія даюць святло, сэнс і надзею ў цемры. Вера дае нам гэту перспектыву, якая не з’яўляецца ілюзорнай, але рэальнай”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Каментуючы “Гераічную” сімфонію Бетховена, Папа засяродзіўся толькі на адной яе частцы, у якой кампазітар разважае аб смерці. Пантыфік адзначыў, што яна пачынаецца траматычнымі танамі, але потым становіцца спакойнай. Паводле Святога Айца сімфонія заклікае, думаючы аб смерці, разважаць аб тым, што будзе пасля яе, аб вечнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.