2013-02-04 15:04:45

Эксперт па Блізкім Усходзе: “зыход” хрысціян абцяжарвае сітуацыю у рэгіёне


RealAudioMP3 За апошняе стагодзе колькасць хрысціян на Блізкім Усходзе паменшылася ў два разы. Аб гэтым у інтэрв’ю нашаму радыё расказаў выкладчык Папскага Усходняга інстытуту, спецыяліст у арабазнаўстве, святар егіпецкага паходжання кс. Халіль Самір. Эксперт адзначыў, што яшчэ на пачатку ХХ ст. хрысціяне складалі каля 20% насельніцтва Блізкага Усходу, але сёння гэта колькасць дасягае толькі 10% жыхароў рэгіёна. Паводле яго, хрысціяне пакідаюць Блізкі Усход з-за цяжкасцяў выкліканых шматлікімі канфліктамі. Ён расказаў, што ў такіх гарадах як Іерусалім і Назарэт колькасць хрысціян складае ўсяго каля 2%. У той жа час, самая вялікая хрысціянская супольнасць знаходзіцца ў Ліване. Тут хрысціяне складаюць каля 35% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Аднак хрысціянская міграцыя прысутнічае і тут.

З гэтым феноменам кс. Самір звязавае таксама праблемы ў многіх сферах грамадскага жыцця на Блізкім Усходзе. Паводле святара “зыход” вызнаўцаў Хрыста ўплывае на памяншэнне эканамічных паказчыкаў, палітычную нестабільнасць і перш за ўсё праблемы звязаныя з правамі чалавека, што тычыцца сітуацыі жанчын, свабоды веравызнання, грамадскага развіцця, сацыяльных правоў самых бедных і слабых. У гэтым кантэксце, эксперт адзначыў, што не рэдка, з боку саміх мусульман (інтэлекталаў, палітыкаў і дзеячаў культуры) гучыць заклік да хрысціян: “Застаньцеся!”.








All the contents on this site are copyrighted ©.