2013-02-04 13:58:06

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі новага Патрыярха Вавілоніі


RealAudioMP3 4 лютага Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі новага Патрыярха Вавілоніі архіепіскапа Луіса Рафаэля І Сако, які прыбыў у суправаджэнні членаў Сінода епіскапаў Халдэйскай Царквы, 1 лютага абраўшых новага іерарха. Паміж імі адбылася кароткая размова, пасля якой, Патрыярх Сако ўзначаліў літургію ў базыліцы св. Пятра. Падчас яе, адбылася ўрачыстая цырымонія падцвярджэння абрання Патрыярха Папам. Ад імя Пантыфіка яе правёў кардынал Леанарда Сандры, прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. Ён прачытаў два спецыяльныя лісты Бэнэдыкта XVI скіраваныя да новага Патрыярха. У абодвух Пантыфік узгадаў “аб ласцы мучаніцтва, не толькі як аб каштоўным дары з мінулага, але як пастаянным вымярэнні хрысціянства аўтэнтычнасці”. Кардынал Сандры заклікаў маліцца, каб новаабраны Патрыярх мог “высушыць шматлікія слёзы іракскага народа, а затым суцешыць, патрымаць, наставіць, і заўсёды спрыяць прымірэнню братоў і сясцёр даючы ім сведчанне”. Ён пажадаў архіепіскапу Сако пакорна і верна клапаціцца аб душах людзей.

Пасля св. Імшы, іерархі спусціліся ў крыпту базылі св. Пятра, да магілы “Князя Апосталаў”, дзе новаабараны Патрыярх прамовіў Сімвал веры.








All the contents on this site are copyrighted ©.