2013-02-04 13:15:51

Дырыжор Зубін Мета: для мяне гонар іграць для Папы


RealAudioMP3 Дырыжор Зубін Мета лічыць вялікім гонарам іграць для Папы Бэнэдыкта XVI і Прэзідэнта Італіі Джорджыо Напалітана. Аб гэтым ён расказаў у інтэрв’ю нашаму радыё напярэдадні канцэрта, які 4 лютага пройдзе ў Ватыкане з нагоды 84-годдзя заключэння Латэранскіх пагадненняў паміж Апостальскай Сталіцай і Італіяй. Канцэрт быў ахвяраваны пасольствам Італіі пры Святым Пасадзе. Зубін Мета падзяліўся, што ўжо меў гонар іграць для кіраўніка італьянскай дзяржавы два гады таму ў Фларэнцыі, а вось для Папы ён іграў, яшчэ яго да абрання на Пасад св. Пятра. Дырыжор расказаў, што меў магчымасць кіраваць аркестрам падчас св. Імшы , на якой быў прысутны тады яшчэ арцыбіскуп Мюнхена Ёзэф Ратцынгер.

“Ён заўсёды быў вялікім аматарам музыкі. На працягу гадоў яго Пантыфіката, я заўсёды чытаў аб розных канцэртах, на якіх ён быў прысутны: канешне, я таксама хацеў сыграць для яго! Таму я вельмі нецерпялівы – не магу дачакацца калі наступіць гэты момант!”, - сказаў музыкант.

Гаворачы аб асаблівасцях музычнай праграмы, якая будзе выканана вечарам, Зубін Мета адзначыў, што ў першую чаргу хоча выкананаць “Гераічную” сімфонію Бетховена. Ён падкрэсліў, што гэтым творам Бетховен паклаў канец класічнай эпохе, пачатай Гайданам, і даў пачатак перыяду рамантызма, якія працягваўся затым на працягу стагоддзя. “Я ведаю што таксама Папа вельмі любіць Бетховена”, - сказаў дырыжор.









All the contents on this site are copyrighted ©.