2013-02-04 15:48:46

Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з сем’ямі з усяго свету


RealAudioMP3 Восенню Бэнэдыкт ХVI сустрэнецца з сем’ямі, які прыбудуць у Рым з розных краін свету з нагоды Года веры. Аб гэтым стала вядома 4 лютага падчас прэзентацыі Актаў Сусветнай сустрэчы сем’яў. Сустрэча будзе праходзіць на працягу двух дзён: 26-27 кастрычніка 2013 г. Яе арганізатарамі з’яўляюцца Папская рада па справах сям’і і Папская рада па новай евангелізацыі. Пілігрымка да магілы апостала Пятра, стане цудоўнай “магчымасцю для малітвы за ўсе сем’і ў свеце і разважання аб сям’і, як месцы евангелізацыі і калысцы веры”. У праграме сустрэчы прадугледжана малітва на плошчы св. Пятра, а таксама удзел у св. Імшы, якую узначаліць Папа. Для ўдзелу ў пілігрымцы неабходна папярэдняя рэгістрацыя. Больш падрабязная інфармацыя аб падзеі будзе прадстаўлена пазней на сайце Папскай рады па справах сям’і www.famiglia.va








All the contents on this site are copyrighted ©.