2013-02-04 12:30:52

Арцыбіскуп Мюлер: напады на Касцёл нагадваюць “атмасферу пагрома”


RealAudioMP3 Кампанія супраць Каталіцкага Касцёла, якая вядзецца ў многіх краінах свету, нагадвае “атмасферу пагрома”, адзначыў арцыбіскуп Герхард Людвіг Мюлер, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння ў інтэрв’ю нямецкаму выданню “Die Welt”. Гаворачы аб нападках на Касцёл, у першую чаргу ў краінах Паўночнай Амерыкі і Еўропы, іерарх адзначыў, што “ў некаторых сектарах святары публічна абражаюцца ў вульгарнай форме”. Ён падкрэсліў, што ў многіх блогах, а таксама на тэлебачанні, супраць Касцёла выкарыстоўваюцца метады, якія сягаюць да часоў “барацьбы таталітарных ідэалогій супраць хрысціянства”.

Іерарх закрануў таксама шэраг унутраных нямецкіх пытанняў. Гаворачы аб дыялогу, які вядзецца паміж каталіцкімі іерархамі і свецкімі ў гэтай краіне, арцыбіскуп Мюлер ацаніў яго як пазітыўны, аднак заклікаў абмяркоўваць сутнасна важныя рэчы, а не вяртацца кожны раз да аднаго і тагож. Іерарх меў на ўвазе пытанне аб святарскім пасвячэнні жанчын. Паводле яго, “гэта немагчыма”, але не таму, што жанчыны менш здольныя, але таму што ў самой “прыродзе сакрамэнта пасвячэння Хрыстус прадстаўлены, як жаніх у адносінах да нявесты”.








All the contents on this site are copyrighted ©.