2013-02-03 14:03:46

Папа прыме ўдзел у канцэрце з нагоды гадавіны Латэранскіх пагадненняў


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI разам з Прэзідэнтам Італіі Джорджа Напалітана прыме ўдзел у канцэрцэ, які пасольства Італіі пры Апостальскай Сталіцы арганізуе 4 лютага ў Ватыкане з нагоды 84-й гадавіны падпісання “Латэранскіх пагадненняў”. У праграме канцэрту прадбачаны опера “La forza del destino” (Сіла лёсу) Джузэпэ Вердзі, якога 200-годдзе з дня нараджэння прыпадае ў 2013 г. Акрамя таго запланавана ІІІ Сімфонія “Eroica” (Гераічная) Людвіга ван Бетховена. Гэта сімфонія была складзеная ў 1804 г. ў гонар Напалеона, які нёс, як бачылася Бетховену, сцяг рэспубліканства ў старую Еўропу, але пасля, з прыняццем Напалеонам тытула імператара, кампазітар з болем у сэрцы перафразаваў прысвячэнне ў “Гераічную сімфонію, складзенай ў памяць Вялікага Чалавека”, але не быў ім ужо Напалеон, як было прадбачана з самага пачатку.

Гэтыя творы выканаюць Зубін Мета, які з 1998 г. па 2006 г быў дырэктарам Баварскай Нацыянальнай Оперы і аркестр “Del Maggio Musicale Fiorentino” з італьянскай Фларэнцыі.









All the contents on this site are copyrighted ©.