2013-02-02 18:43:30

Бэнэдыкт XVI: радасць кансэкраванага жыцця – у крыжы Хрыста


RealAudioMP3 “Радасць кансэкраванага жыцця заўсёды праходзіць праз удзел у крыжы Хрыста”, - з такімі словамі Бэнэдыкт XVI звярнуўся да ўдзельнікаў св. Імшы, якая 2 лютага прайшла ў ватыканскай базыліцы з нагоды свята Ахвяравання Пана. У сваёй гаміліі Папа паразважаў аб прадстаўленні гэтай падзеі ў Святым Пісанні, а затым даў некаторыя парады кансэкраваныі асобам. Пантыфік адзначыў, што ў якасці ахвяраванняў Богу Панна Марыя і св. Юзаф прынеслі двух галубоў, што паказвае сапраўдную ідэнтычнасць Святой Сям’і. Яны былі “людзьмі простымі, пакорнымі, але вельмі веруючымі – адной з тых сем’яў, што прыналежала да бедных Ізраэля, з якіх складаўся сапраўдны народ Божы”, - сказаў Бэнэдыкт XVI. Таксама Папа адзначыў, што ахвяраванне адбылося менавіта ў святыні, хоць паводле яўрэйскіх законаў гэта можна было зрабіць і дома. Гэта дае магчымасць ясна заззяць тэме ахвяры і святарства. Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што ў Пасланні да Яўрэяў, гэта тэма была ўмацавана ўвядзеннем у яе цярпення, як абавязковага элементу. “Як Ён сам пакутаваў, будучы спакушаемым, то можа і тым, хто церпіць спакусы дапамагчы”, - нагадаў Святы Айцец словы апостала Паўла.

Нарэшце Пантыфік падкрэсліў, што характэрным элементам свята Ахвяравання Пана з’яўляецца святло свечак. Паводле Папы, гэта святло з’яўляецца знакам “прыгажосці і каштоўнасці кансэкравана жыцця, як адлюстравання святла Хрыста, знак які нагадвае аб уваходзе Марыі ў святыню”. “Панна Марыя, дасканала Кансэкраваная, несла на руках само Святло, уцелаўлёнае Слова, якое прыйшло, каб разагнаць цемру свету любоўю Бога”, - сказаў Папа.

Звяртаючыся да кансэкраваных асобаў Папа даў ім тры парады: першая тычылася неабходнасці ўмацавання веры, якая дапаможа ўпоўні асвяціць іх пакліканне; другая – з дапамогай веры бачыць мудрасць, якая заключаецца ў слабасці; і нарэшце трэццяя – абнаўляць веру, якая дапаможа рабіць неабходныя крокі на шляху ў будучыню.








All the contents on this site are copyrighted ©.