2013-02-01 13:57:21

У Індыі праходзіць сустрэча на тэму ІІ Ватыканскага Сабора


RealAudioMP3 На значэнне дзеяння Святога Духа на працы ІІ Ватыканскага Сабору звярнуў увагу кардынал Зянон Грахалеўскі, прэфект Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі. Іерарх прымае ўдзел у міжнародным кангрэсе на тэму: “Перагляд ІІ Ватыканскага Сабора: 50-т гадоў абнаўлення”, які з 31 студзеня па 3 лютага праходзіць у Бангалоры, у Індыі. У сваім выступленні кардынал адзначыў, што, каб лепш зразумець дух і навучанне Сабора, трэба ўзгадаць яго асноўную мэту. “У прысутнасці біскупаў з цэлага свету Ян ХХІІІ сказаў, што Сабор жадае, каб святы дэпазыт хрысціянскага навучання быў захаваны і ажыццёўлены ў найбольш эфектыўнай форме”, - сказаў старшыня ватыканскай дыкастэрыі. Ён таксама нагадаў, што благаслаўлёны Папа, які заўсёды вучыў, каб Касцёл не забываў пра святую спадычыну праўды, створанай ў мінулымчасах, але адначасова, Касцёл павінен глядзець таксама на актуальны час, у якім узнікаюць новыя сітуацыі і спосабы жыцця і адкрываў шляхі каталіцкаму апасталату.

“Іншымі словамі мэтай ІІ Ватыканскага сабору з’яўляецца ажыццяўленне слоў Хрыста да апосталаў “Ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Вучыце іх захоўваць усё, што Я загадаў вам”, - адзначыў кардынал Грахалеўскі. Іерарх таксама нагадаў словы Бэнэдыкта ХVI, які ва ўступе да сваіх сабаровых пісьмаў напісаў, што айцы Сабора не маглі і не жадалі ствараць новага Касцёла ці веры, бо не атрымалі задання, каб так рабіць. “Яны жадалі глыбей зразумець адно і другое, каб іх аднавіць і таму Бэнэдыкт ХVI заўсёды выразна казаў, што герменеўтыка разрыву з’яўляецца абсурднай, супячэчнай духу і волі айцоў Сабору”, - сказаў кардынал Грахалеўскі.








All the contents on this site are copyrighted ©.