2013-02-01 13:48:08

Каталіцкі святар увайшоў у спіс нацыянальных мучанікаў Непала


RealAudioMP3 Кс. Джон Пракаш, які нарадзіўся ў Індыі, стаў першым каталіцкім святаром, якога прызналі нацыянальным мучанікам Непалу. Аб гэтым паведаміла Джыта Расагіле, каардынатар нацыянальнага камітэта па справах мучанікаў і загінуўшых у інтэрв’ю агенцтву “Asianews”. Святара забілі індуісцкія экстрэмісты ў 2008 г. “Кс. Пракаша стаў першай ахвярай рэлігійнай нянавісці. Яго прызналі за мучаніка ў краіне, у якой індуісты становяць большасць насельніцтва”, - сказала каардынатар і дадала, што да гэтага часу мучанікаў абіралі ў выніку палітчных ціскаў з боку шматлікіх партый. Яна таксама адзначыла, што цяпер трэба ўсталяваць у краіне крытэрыі, па якіх можна вызначыць, хто сапраўды заслугоўвае на званне нацыянальнага мучаніка.

Кс. Пракаша, хаця быў грамадзянінам Індыі, стаў нацыянальным мучанікам Непалу, перш за ўсё, праз сваё ахвярнае служэнне найбольш слабым і патрабуючым.








All the contents on this site are copyrighted ©.