2013-02-01 15:00:49

Арцыбіскуп Сако - новы Патрыярх Вавілоніі


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Луіс Сако, да гэтага часу арцыбіскуп Кіркуту на поўначы Іраку, стаў новым Патрыярхам Вавілоніі ў Іраку. Ён быў абраны кіраўніком Халдэйскай Каталіцкай Царквы 1 лютага 2013 г. падчас Сінода Біскупаў гэтага Касцёла, які з 28 студзеня праходзіў у Рыме. Арцыбіскуп Луіс Сако замесціць на гэтай пасадзе кардынала Эмануэла ІІІ Дэлі, які пакінуў пасад з-за цяжкага стану здароў’я. Новы Патрыярх нарадзіўся ў 1948 г. у Іраку. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1974 г. У Папскім Усходнім Інстытуце ў Рыме ў 1983 г. абараніў дактарат з Усходняй Патралогіі, і потым ва ўніверсітэце Сарбона ў Парыжы дактарат аб гісторыі Касцёла. З’яўляецца аўтарам шматлікіх кніг і артыкулаў пра Айцоў Касцёла. Акрамя арабскай і халдэйскай мовы ведае таксама нямецкую, французскую, ангельскую і італьянскую.








All the contents on this site are copyrighted ©.