2013-01-31 15:53:10

“L’Osservatore Romano” аб незвычайным таленце Яна Паўла І


RealAudioMP3 Кардынал Альбіна Лучані, будучы Папа Ян Павел І, меў незвычайнае захапленне – на старонках італьянскага выдання “Messaggero di sant’Antonio” ён пісаў лісты знакамітым персанажам з мінулага, міфічным героям літаратуры і святым Каталіцкага Касцёла. Сярод іх быў Езус Хрыстус і Гіпакрат, Гётэ і Пінокіа, св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус і Марк Твен. У 1976 г. лісты выйшлі асобнай кнігай пад назвай “Illustrissimi” (Праслаўленыя), якая стала сапраўдным бестсэлерам перакаладзеным на многія мовы свету. У сувязі з чарговым перавыданнем кнігі на італьянскай мове ў 2012 г. сённяшняя “L’Osservatore Romano” распавядае аб незвычайным таленце Пантыфіка.

Каб прадэмантраваць цудоўны прыклад таленту кардынала Лучані газета цытуе пачатак яго ліста да англійскага пісьменніка ХІХ ст. Чарльза Дыкенска. “Дарагі Дыкенск, я біскуп, які ўзяў на сябе незвычайны абавязак – кожны месяц на старонках “Messaggero di sant’Antonio” пісаць ліст аднаму з вядомых персанажаў. На працягу кароткага часу, перад Божым Нараджэнне, я проста не ведаў каго выбраць. Але калі, у адным з часопісаў убачыў рэкламу вашых “Калядных гісторый”, сказаў сабе адразу: я ведзь чытаў іх яшчэ ў дзяцінстве, яны мне вельмі падабаліся, таму што ўсе былі напоўнены пачуццём любові да бедных і перараджэння грамадства, былі ўсе поўныя фантазіі і чалавечнасці. Тады я вырашыў – напішу яму. І вось я тут, каб патурбаваць вас”.

Адзначаецца, што лісты кардынала Лучані былі не доўгімі і вельмі “каларытнымі”, напоўненыя гумарам, што паводле рэдактара першага выдання кнігі Іджына Джардані, адпавядае “пажаданням ІІ Ватыканскага Сабора”. Звяртаецца ўвага на тое, з дапамогай лёгкай і зразумелай мовы будучы Папа мог адказваць на складаныя пытанні свайго часу, заўсёды звязаваючы гэта з неабходнасцю абвяшчаць Евангелле і сведчыць аб ім.








All the contents on this site are copyrighted ©.