2013-01-31 14:13:16

Кардынал Равазі: засяродзіцца не на веры моладзі, але веры ў моладзь


RealAudioMP3 Тэме новых моладзевых культур будзе прысвечана пленарнае пасяджэнне Папскай рады па культуры, якое пройдзе 6-9 лютага. 31 студзеня ў Ватыкане прайшла прэзентацыя падзеі, у якой між іншых прыняў удзел кардынал Джанфранка Равазі, старшыня гэтай ватыканскай дыкастэрыі. Іерарх падзяліўся некаторымі думкамі адносна негатыўных уплываў на моладзь і ўказаў на важнасць веры ў яе пазітыўныя характарыстыкі. Канстатуючы існуючую сёння рэчаіснасць, кардынал Равазі адзначыў уплыў лічбавай культуры на маладыя пакаленні. Ён падкрэсліў, што ў камунікацыю моладзі глыбока увайшлі “спрашчэнне” “”Твітэра”, піктаграфічныя сімвалы мабільных тэлефонаў, віртуальнае “чатаванне” праз экран манітора. Кардынал Равазі адзначыў, што камп’ютарная логіка “захаваць” і “выдаліць” кіруе таксама і мараллю маладых людзей.

Паводле іерарха, тое, што маладыя людзі часта гуляюць з навушнікамі ў вушах, з’яўляецца таксама сімвалам таго, што яны “адключаны” ад нязноснай грамадскай, палітычнай, рэлігійнай складанасці, якую стварылі старэйшыя пакаленні. У сувязі з гэтым ён заклікаў да рахунку сумлення бацькоў, настаўнікаў, святароў і кіруючыя класны.

Таксама кардынал адзначыў, што “адрознасць” моладзі не толькі негатыўная – яна ўтрымлівае ў сябе зерні “цудоўнай плённасці і сапраўднасці”. Ён звярнуў увагу на адкрытасць моладзі на розныя формы валантарыяту, любоў да музыкі, спорту, сяброўства, якая дае магчымасць казаць “што не хлебам адзіным жыве чалавек”. “Таму, адкідаючы неабходныя аб’етыўныя соцыа-псіхалагічныя аналізы веры малодзі, гэта значыць іх рэлігійнасці, я аддаю перавагу таму, каб засяродзіцца на веры ў моладзь, гэта значыць да даверу да іх патэнцыялу, схаванага пад той абыякавасцю, якая мяне напачатку ўразіла”, - сказаў кардынал.








All the contents on this site are copyrighted ©.