2013-01-31 10:48:15

Вялікабрытанія: каталіцкія біскупы выступілі ў абарону сужэнства


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы Вялікабрытаніі заклікаюць дэпутатаў парламента адхіліць законапраект аб легалізацыі гомасексуальных саюзаў. Ён будзе разгледжаны ў другім чытанні 5 лютага. Пасля гэтага, праект закона будзе праналізаваны спецыяльнай камісіяй дэпутатаў і перададзены ў Вэстмінстэр для канчатковага галасавання. Уся працэдура можа працягвацца ад 2 да 9 месяцаў. Каб паўплываць на вынік галасавання Канферэнцыя Біскупаў Англіі і Уэльса скіравала спецыяльны мемарандум да ўсіх членаў парламента Вялікабрытанні. У ім іерарх адзначылі, што сужэнства, заснаванае на саюзе мужчыны і жанчыны, “спрыяе супольнаму дабру, у тым сэнсе, што спрыяе, ўнікальным у сваім родзе, адносінам, унутры якіх зачынаюцца, нараджаюцца і ўзрастаюць дзеці”. “Сужэнства – гэта інстытут, які спрыяе дабру дзяцей”, - падкрэслілі біскупы.

Іншы аспект, на які звярнулі ўвагу іерархі – тычыцца таго, што існуючае законадаўства не з’яўляецца дыскрымінуючым у адносінах да людзей з гомасексуальнай арыентацыяй. Яны нагадалі, што навучанне Касцёла асуджае ўсе віды дыскрымінацый у адносінах да такіх людзей. Паводле біскупаў, правы людзей з гомасексуальнай арыентацыяй абаронены Актам аб грамадзянскіх саюзах, які быў прыняты парламентам Вялікабрытаніі ў 2004 г. Такім чынам, прапановы, уключаныя ў новы законапраект не з’яўляюцца неабходнымі для законнага прызнання і абароны правоў гомасексуальных пар, лічаць каталіцкія біскупы.

Іерархі адзначылі, што змены такой важнасці не могуць уносіцца ў законадаўства вельмі паспешна, таму што могуць мець наступствы, часам непажаданыя, якія праявяць сябе ў доўгай перспектыве. Акрамя таго, яны падкрэслілі, што насельніцтва Вялікабрытаніі не патрабала новага закона – не адна з галоўных партый не абяцала змен у гэтай сферы падчас выбарчай кампаніі; пытанне не ўздымалася на рэферэндум; не праводзіліся дыскусіі аб тым, ці неабходна змяняць законадаўства, але адразу – якім чынам яно павінны быць зменена.








All the contents on this site are copyrighted ©.