2013-01-31 14:53:14

Бэнэдыкт XVI заклікаў біскупаў спрыяць барацьбе з мафіяй


RealAudioMP3 31 студзеня Бэнэдыкт XVI сустрэўся з групай італьянскіх біскупаў з рэгіёна Кампанія, якія прыбылі ў Рым у рамках візіта “ad limina Apostolorum”. Аб падзеі расказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё арцыбіскуп Неапаля Крышчэнза Сэпе. Іерарх падзяліўся, што Папа даў біскупам каштоўныя указанні, якія грунтуюцца на глыбокім веданні сітуацыі на поўдні Італіі. Акрамя таго, Пантыфік звярнуў увагу на шэраг праблем, вырашэнню якіх Касцёл абавязаны спрыяць. Перш за ўсё, гэта праблемы ў грамадскай сферы: яны звязаны з беспрацоўем, забруджваннем гарадоў, дзейнасцю мафіі, “якая негатыўна уплывае не толькі на сацыяльнае развіццё рэгіёна, але таксама і на чалавечае развіццё жыхароў краю”. Бэнэдыкт XVI заклікаў іерархаў быць побач з самымі слабымі, прыніжанымі, тымі хто не можа рэалізаваць свае мары з-за адсутнасці працы, у першую чаргу моладзі. У якасці пазітыўных тэндэнцый Папа падкрэсліў вялікую колькасць пакліканняў да святарства.









All the contents on this site are copyrighted ©.