2013-01-30 11:39:09

Цярпенні хрысціян Блізкага Усходу – тэма разважанняў Крыжовага Шляху ў Калізеі


RealAudioMP3 Тэксты разважанняў Крыжовага Шляху ў рымскім Калізеі, які пройдзе 29 сакавіка, у Вялікую Пятніцу, з удзелам Бэнэдыкта ХVI, будуць прысвечаны цярпенню народаў Блізкага Усходу, заявіў кс. Туфік Бу Хадзір, каардынатар камісіі па справах моладзі Мараніцкага Патрыярхату ў Ліване. 29 студзеня Святы Айцец даручыў напісанне медытацый ліванскаму кардыналу Раі, які ў сваю чаргу абраў для супрацоўніцтва некалькіх прадстаўнікоў ліванскай моладзі. Паводле кіраўніка моладзевай камісіі, гэта яшчэ адно сведчанне ўважлівага стаўлення Пантыфіка да Лівана і ўсіх краін Блізкага Усходу. Кс. Хадзір прызнаўся, што натхненнем для аўтараў сёлетніх разважанняў Крыжовага Шляху ў Калізеі сталі словы Бэнэдыкта ХVI падчас яго нядаўняга падарожжа ў Ліван, калі Святы Айцец заклікаў не баяцца адкрыцца на Хрыста, бо толькі ў Ім можна знайсці сілы і мужнасць, каб ісці наперад па шляху жыцця і перамагаць цяжкасці і пакуты. “У разважаннях пра цярпенні нашай зямлі і яе народаў, мы не можам не думаць аб месцы, у якім праходзіць Крыжовы Шлях, аб рымскім Калізеі, які стаў сведкам смерці шматлікіх абгавораных і пераследаваных хрысціян; таму што, гэта адбываецца і сёння ў многіх частках свету”, - прызнаўся ліванскі святар.








All the contents on this site are copyrighted ©.