2013-01-29 13:49:44

“L’Osservatore Romano” аб страчанай культуры жалобы


RealAudioMP3 Аб страху сучаснага чалавека перад рэчаіснасцю смерці піша 29 студзеня аўтар “L’Osservatore Romano” Адонэ Камерана. Ён заўважае, што для сённяшняга соцыума смерць і выкліканыя ёй перажыванні лічацца “страчаным часам”. Але ўся гісторыя і культура чалавецтва – развіццё скульптурнага мастацтва, егіпецкія піраміды і абеліскі – адлюстроўваюць павагу да пераходу чалавека да вечнага жыцця. Сучасны ж чалавек робіць выгляд, што смерць ніколі не прыйдзе, не насцігне яго, заўважае аўтар ватыканскай газеты. Для Камерана, гэта адлюстраванне пануючай культуры, у якой акцэнтуецца біялагічнае, а не рэлігійнае вымярэнне. Ён цытуе амерыканскага філосафа Джорджа Стайнера: “І навукай, і адукацыяй апошні акт жыцця баналізуецца і хаваецца. Бывай, смерць! Такім чынам, мы згубілі сэнс канца”.

Але ці сапраўды чалавек хоча быць і станавіцца такім: машынай без ранімасці і болю?– пытаецца журналіст і выказвае занепакоенасць, што такую спадчыну сучаснае грамадства можа пакінуць сваім дзецям. “Мы шмат робім, каб падтрымліваць, развіваць і абараняць культуру, і не звяртаем увагі на культуру жалобы, на якой заснавана спадчына мудрасці”, - заключае аўтар ватыканскай газеты.








All the contents on this site are copyrighted ©.