2013-01-29 10:28:16

Шырокая і насычаная праграма Бэнэдыкта XVI у бліжэйшыя месяцы


RealAudioMP3 Шырокая і насычаная праграма чакае Бэнэдыкта XVI у бліжэйшыя месяцы, аб гэтым паведаміла 29 студзеня Зала Друку Апостальскай Сталіцы. 2 лютага, у свята Ахвяравання Пана, Пантыфік узначаліць у ватыканскай базыліцы св. Імшу з членамі манаскіх супольнасцяў, каб такім чынам адзначыць Дзень кансэкраванага жыцця. 11 лютага яго чакае публічная кансісторыя, на якой будзе разгледжана некалькі кананізацыйных спраў. У Папяльцовую сераду, 12 лютага, Святы Ацец узначаліць пакутную працэсію ад рымскай базылікі св. Анзэльма. Яна завершыцца ў базыліцы св. Сабіны Эўхарыстыяй з пасыпаннем галоў вернікаў попелам. У Першую нядзелю Вялікага Посту, 17 лютага, Бэнэдыкт XVI распачне разам са сваімі супрацоўнікамі з Рымскай курыі духоўныя практыкаванні; яны будуць працягвацца амаль тыдзень і завершацца ў суботу 23 лютага. Асабліва насычаным стане перадпасхальны час і сам Вялікдзень. У Пальмовую нядзелю, 24 сакавіка, Папа ўзначаліць Эўхарыстыю на плошчы св. Пятра, падчас якой адбудзецца працэсія з пальмамі. Вялікі Чацвер распачнецца для Пантыфіка сустрэчай са святарамі падчас Эўхарыстыі ў ватыканскай базыліцы, а завершыцца вечарам св. Імшой Вячэры Пана. 29 сакавіка Святы Айцец узначаліць набажэнства Вялікай Пятніцы ў ватыканскай базыліцы, пасля якога накіруецца ў рымскі Калізей, дзе возьме ўдзел у Крыжовым Шляху. У суботу 30 сакавіка Бэнэдыкт XVI правядзе св. Імшу Пасхальнай Вігіліі. На Вялікдзень, 31 сакавіка, Пантыфік узначаліць святочную Эўхарыстыю на плошчы св. Пятра, пасля якой падымецца на балкон цэнтральнай лоджыі ватыканскай базылікі, каб прамовіць сваё пасланне і ўдзяліць благаслаўленне “Urbi et Orbi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.