Арцыбіскуп Зыгмунт
Зімоўскі, старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, звярнуў
увагу на тое, што Бэнэдыкт ХVI адчувае асабістую блізкасць да ўсіх хворых і церпячых,
іх сем’яў і асоб, што імі апякуюцца. 29 студзеня ў Ватыкане прайшла прэзентацыя XXI
Сусветнага дня хворых. Іерарх заўважыў, што ў сёлетнім пасланні Святы Айцец заклікае
пацыентаў і іх сем’і, медыцынскіх работнікаў, усіх хрысціян і людзей добрай волі звярнуць
увагу на праблемы, звязаныя з клопатам пра жыццё і здароўе. У прыватнасці, Бэнэдыкт
ХVI падкрэслівае, што святкаванне гэтага дня павінна стаць часам малітвы, дзялення
сабой і ахвяравання цярпення для дабра Касцёла. Пантыфік заклікаў заўважыць у твары
кожнага хворага брата святое аблічча Хрыста. Арцыбіскуп Зімоўскі нагадаў заклік Папы
да вернікаў, быць сучаснымі “добрымі самаранамі”.